Пра "Адэліту"
Пра "Адэліту"

        Ласкава запрашаем на сайт, прысвечаны творчасці ўзорнага ансамбля гітарыстаў "Адэліта” з горада Вілейкі, Рэспубліка Беларусь.


        Ансамбль гітарыстаў “Aдэліта” быў заснаваны ў 1990 годзе Лапцікам Уладзімірам Анатольевічам, які і па сёняшні час з’яўляецца яго кіраўніком. Удзельнікі ансамбля – вучні і настаўнікі Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў.

        Рэпертуар ансамбля складаюць аўтарскія творы і апрацоўкі Уладзіміра Лапціка, творы беларускіх і замежных кампазітараў розных стыляў, жанравых накірункаў і эпох. Сярод іх як творы шырока вядомыя і папулярныя, так і творы мала знаёмых аўтараў Адметнымі рысамі калектыву з’яўляюцца высокі творчы патэнцыял, арыгінальнасць трактовак выконваемых твораў. У ансамбля своеасаблівае гучанне. Асаблівы каларыт яму надае спалучэнне гітары з рознымі інструментамі, такімі як скрыпка, флейта, валторна шэрагам ударных інструментаў і інш. Калектыў цесна супрацоўнічае з хорам старэйшых класаў школы, народным калектывам аўтарскай песні "Элегія".


        Вялікую ўвагу ўдзельнікі ансамбля надаюць якасці гучання, прафесіаналізму, выканальніцкай культуры, сцэнічнаму вобразу. Нездарма выступленні калектыву заўжды яркія і вызываюць станоўчыя водгукі слухачоў.

        Калектыў на сённяшні час мае высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Ён пастаянны ўдзельнік раённых і абласных святочных мерапрыемстваў, прысвечаных адметным каляндарным датам.

        За гады сваёй творчай дзейнасці ансамбль прымаў удзел і станавіўся пераможцам абласных конкурсаў і фестываляў. Сярод перамог апошніх гадоў – дыпломы адкрытага регіянальнага конкурсу “Веснавы праменьчык-2010” у г. Маладзечна, абласнога конкурсу ансамбляў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці (2011), абласнога конкурсу “Сымон-музыка” (2012) і інш.

Зваротная сувязь - e-mail: vladimir6613@mail.ru

Апошнія навіны Адэліты

"Адэліта" на справаздачным канцэрце Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў май 2017 г.



19 мая 2017 года калектыў браў удзел у IV Рэспубліканскім фестывале-конкурсе дзіцячага мастацтва "ЛьВенок" у г. Ліда, " Адэліта" стала лаўрэатам III ступені.



11-12 красавіка 2017 года у г. Салігорске адбыўся абласны конкурс ансамблеў. У намінацыі "ансамблі народных інструментаў" "Адэліта" стала лаўрэатам I ступені.



        3 ліпеня 2013 года калектыў браў удзел у канцэртнай праграме, прысвечанай Дню незалежнасці.

        14 верасня 2013 года калектыў браў удзел у святочным канцэрце, прысвечаным стагоддзю касцёла Узвышэння Святога Крыжа г.Вілейкі.

        14 кастрычніка 2013 года калектыў удзельнічаў у святочным канцэрце, прысвечаным Дню маці.

3 снежня 2013 года ў зале корпуса №2 Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў (вул. Вадап'янава 29) адбыўся канцэрт калектыва "Адэліта"

http://www.rh.by/by/255/20/7955/

http://vialejka.info/4936-adelita.html

у красавіку 2014 года калектыў браў удзел у абласным конкурсе ансабляў (першы тур - г.Маладзечна, другі тур - г.Салігорск). Салістка ансамбля Надзея Лапцік атрымала грамату "за прафесійнае майтэрства".



21 мая 2014 года "Адэліта" сумесна з калектывам аўтарскай песні "Элегія" брала ўдзел у святочнай праграме зоны гасціннасці чэмпіяната міру па хакею 2014 у г. Мінску бліз аднаго з Лядовых Палацаў.



3 ліпеня 2014 калектыў прымаў удзел у канцэртнай праграме, прысвечанай Дню незалежнасці.

04.10.2014 калектыў выступіў на выставе, прысвечанай жыццю і творчасці Янкі Купалы ў гады Першай сусветнай вайны.



24.10.2014 ансамбль прыняў удзел у адкрыцці выставы "Дзяды" Эдуарда Мацюшонка ў зале выстаў імя Н.Ю. Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея.

6 снежня 2014 года калектыў выступіў на імпрэзе, прысвечанай 140-годдзю мастака Льва Альпяровіча.


20.12.2014 калектыў выступіў на вечары памяці мастака Нікадзіма Сілівановіча, прысвечаным 180-годдзю са дня яго нараджэння.


27 лютага 2015 г. калектыў прымаў удзел у творчым вечары скрыпачкі Аксаны Жук, які называўся "Моя душа, как скрипка, то плачет, то поёт" у Вілейскай дзіцячай школе мастацтваў.




17 красавіка 2015г. калектыў выступаў на прэзентацыі кнігі-альбома " Скульптура " Уладзіміра Слабодчыкава ў Вілейскай зале выстаў імя Н.Сілівановіча.


29 красавіка 2015 г. калектыў прыняў удзел у справаздачным канцэрце Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў у зале Вілейскага палаца культуры.





5 мая 2015 г. калектыў выступіў на адкрыцці выставы народнага мастака РБ Васіля Шаранговіча ў зале Цэнтра эстэтычнага выхавання.




9 мая 2015 г. калектыў прыняў удзел у канцэртнай праграме, прысвечанай 70-годдзю Перамогі на плошчы Леніна г. Вілейкі.




3 ліпеня 2015 г. калектыў прыняў удзел у святкаванні Дня Незалежнасці Беларусі і 555-годдзя г. Вілейкі.




15 кастрычінка 2015 г. калектыў прыняў удзел у канцэрце, прысвечаным Дню маці у Вілейскім палацы культуры.

.


17.12.2015 калектыў прыняў удзел у святочным навагоднім канцэрце "Навагодняя вандроўка ў краіну Музыкі" у Вілейскім Палацы культуры.

.


4 лютага 2016 адбыўся канцэрт гiтарнай музыкi, прысвечаны гiтарысту Уладзiмiру Белышаву.

.


   



19.02.2016 калектыў прыняў удзел у святочным канцэрце ў гонар перадавікоў Вілейскага раёна ў Вілейскім Палацы культуры.

.


08.04.2016 у Вілейскім Палацы культуры прайшоў 18-ты абласны агляд "народных" i "ўзорных" аматарскiх калектываў Вілейскага раёна ў Вілейскім Палацы культуры.

.



17.05.2016 калектыў прыняў удзел у рэгiянальным фестывалi песнi i музыкi "Майскi вальс" на прыз народнага артыста Беларусi Iгара Лучанка, якi праходзiў у Мар'iнай Горцы.

.


Удзельнікі калектыва


Уладзімір Лапцік, кіраўнік

Касоўская Лізавета, гітара, тамбурын

Дзіана Данец, тамбурын, гітара

Дар'я Ражко, скрыпка

Ткачоў Іван, ударныя

Уладзіслаў Лемяшонак, гітара

Грыгоніс Вольга, флейта

Андрэй Бараноўскі, гітара, маракасы

Леанід Новік, акардэон

Святлана Каркотка, вакал

Наздея Лапцік, скрыпка

Ягор Каханоўскі, гітара

Кацярына Якутовіч, флейта

 

 

"Адэліта" - Афіцыйны сайт узорнага ансамбля гітарыстаў © 2013         Адміністратар сайта - Лапцік Надзея.

Па тэхнічным пытанням пісаць сюды: nadezhdalala@mail.ru